Цырымонія пройдзе ў чацвер у будынку Нацыянальнага гістарычнага музею (Мінск, вул. К. Маркса, 12), паведамляе кампанія «Альпары» (пачатак у 16.30).

Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел прадстаўнікі беларускага ўрада.

Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены на 45 тысяч долараў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай даслалі ахвярадаўцы з розных рэгіёнаў краіны, а рэшту сумы — 30 тысяч долараў — ахвяравала кампанія «Альпары».

Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі няма ніводнага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?