Паведаміў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтву Мінскага метрапалітэна» Павел Царун сёння на
Цяпер будаўніцтва трох станцый метро знаходзіцца ў завяршальнай стадыі: спецыялісты манціруюць спецыяльныя сістэмы (аўтаматыкі, відэанагляду і іншыя), арганізаваны аддзелачныя работы. Акрамя таго, ужо выконваюцца работы па ўпарадкаванню павільёнаў. «Пастаўлена задача ўвесці ў эксплуатацыю гэты ўчастак метро да верасня бягучага года», — сказаў кіраўнік дырэкцыі.
Адказваючы на пытанне наконт гарантавання бяспекі будучых пасажыраў, ён адзначыў, што ў вестыбюлях усіх трох станцый будуць арганізаваны пункты дадатковага надгляду. Першы такі ўчастак пачаў працаваць вясной гэтага года на станцыі метро «Кастрычніцкая». Гэта мера накіравана ў першую чаргу на гарантаванне дадатковай бяспекі грамадзян.
Павел Царун таксама расказаў, што новыя станцыі будуць абсталяваны безбар’ерным асяроддзем. Для людзей са слабым зрокам, пачынаючы з уваходаў, краі прыступкаў абазначаць яркімі палосамі. Акрамя таго, на платформенных участках нанясуць
Усе тры станцыі стануць працягам Маскоўскай лініі метро ў бок Паўднёвага Захаду і размешчаны па праспекце Дзяржынскага: «Грушаўка» — на перасячэнні з вуліцай Шчорса, «Міхалова» — з вуліцай Гурскага, «Пятроўшчына» — з вуліцай Голубева.
Сёння ў сталічнай падземцы функцыянуюць дзве лініі агульнай працягласцю больш як 33 км з 25 станцыямі. Маскоўская лінія — першая лінія Мінскага метрапалітэна, яе даўжыня — 12,2 км. Лінія перасякае Мінск з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і амаль цалкам праходзіць пад галоўнай магістраллю горада — праспектам Незалежнасці. Аўтазаводская лінія — другая лінія метро, яе даўжыня — 18,1 км. Лінія перасякае сталіцу з паўднёвага ўсходу на захад.