Амбасадар Эрыксан бясстрашна ускочыў на парапет будынку.

Амбасадар Эрыксан бясстрашна ускочыў на парапет будынку.

У часе свята прайшла прэзентацыя кнігі пра гісторыю будынку амбасады.

У часе свята прайшла прэзентацыя кнігі пра гісторыю будынку амбасады.

Гэта першае ў Беларусі выданне, прысвечанае гісторыі аднаго дома.

Гэта першае ў Беларусі выданне, прысвечанае гісторыі аднаго дома.

6 чэрвеня пасольства Швецыі наладзіла святочны прыём у гонар Дня Швецыі.

Павіншаваць братнюю паўночную нацыю сабраліся прадстаўнікі акрэдытаванага ў Беларусі дыпламатычнага корпусу, бізнес-эліты, дзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, медый.

На прыём сабралася ажно 450 гасцей. Каб быць чутным усім прысутным у дворыку пасольства,

амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан бясстрашна ускочыў на парапет будынку пасольства на Рэвалюцыйнай, 15.
Спадар пасол падзякаваў за віншаванні і выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь чакае добрая будучыня. Як заўсёды, спадар пасол прамаўляў па-беларуску.
Да слова, у часе свята прайшла прэзентацыя выдадзенай шведскай амбасадай кнігі, прысвечанай гісторыі будынка, у якім месціцца амбасада.
Будынак з'яўляецца архітэктурнай каштоўнасцю. У 20-я гады мінулага стагоддзя ў будынку, які цяпер займае шведская амбасада, размяшчаўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны затым у беларускую Акадэмію навук.
Здаецца, гэта першае ў Беларусі выданне, прысвечанае гісторыі аднаго дома.

Прыём быў таксама своеасаблівым адзначэннем 50-годдзя пасла Эрыксана. Нагадаем, што ён адзначыў юбілей у сакавіку, у часе адклікання паслоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?