З хваляваннем сачыў за працэсам вяртання Статута. Калі ўсё-такіатрымалася, адбыўся «комплексны» выбух эмоцый. Прыйшло натхненне…

Чырвона-белыя абшары budzma.org.
Навіны свежыя: наступствы і прычыны…
О! Беларускі дух сур’ёзна перамог!
Статут вяртаецца з палону — да Айчыны!

Усё ж «накормлены» маскоўскі антыквар:
Амерыканскай «зеляніны» — мех і торба.
Збіралі разам. Што яму — купцу — тавар,
Нам — Кніга Продкаў. Наша. Зноў. І гэта добра.

…Гарыць ад выбуху натхнення галава.
Засеем памяці знявечанай прагалы!
І лепш — законам беларускага ільва,
Чым «праўдай» псеўдабеларускага шакала…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?