Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць план дзеянняў па развіцці аграпрамысловага комплексу Беларусі да 2020 года. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 7 чэрвеня ў час рабочай сустрэчы з
Даручана прапрацаваць перспектывы сельгасгаліны краіны прымяняльна да ўмоў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў плане ўмоў надвор’я пачатак года для сельскай гаспадаркі склаўся не ідэальна, але ў цэлым нядрэнна.
Лукашэнка цікавіўся станам пасеваў, ходам нарыхтоўкі кармоў, будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў, узроўнем забяспечанасці тэхнікай, развіццём аграгарадкоў і вытворчай сферы ў вёсцы.
Асобную ўвагу ён звярнуў на забеспячэнне сельгаспрадукцыяй унутранага рынку і яе пастаўкі за мяжу. «Для нас гэта важна. Вы ведаеце, што $7 млрд. экспарту мы павінны да канца пяцігодкі выдаць», — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым важныя не толькі аб’ёмы продажаў, але і выгадная цана за экспартуемую прадукцыю. Як далажыў Міхаіл Русы, сёлета экспарт плануецца ў памеры $4,7 млрд. Паводле яго слоў, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак і ў грамадскім сектары адзначаецца прырост вытворчасці, выконваюцца экспартныя прагнозы.
Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што сельгасвытворчасць павінна быць эфектыўнай. Гэта з’яўляецца галоўнай умовай для росту зарплат. У значнай ступені паляпшэнню ўмоў працы і павышэнню яе прадукцыйнасці садзейнічае праводзімая ў краіне мадэрнізацыя ферм і жывёлагадоўчых памяшканняў. У перапрацоўчай прамысловасці адна з галоўных задач — дасягненне большай глыбіні перапрацоўкі прадукцыі, што дасць магчымасць для атрымання дадатковых даходаў.
Было абмеркавана стварэнне малочных холдынгаў і развіццё перадавых буйнатаварных гаспадарак.Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць разумнага падыходу да пытання прыцягнення інвестыцый у аграрную сферу, якія павінны прыносіць узаемную карысць.
Яшчэ адзін важны напрамак у развіцці сельскай гаспадаркі — выкананне праграмы меліярацыі.
Міхаіл Русы далажыў кіраўніку дзяржавы аб новых перспектыўных напрамках у сельгасвытворчасці: будаўніцтве буйной фабрыкі па вытворчасці мяса індычкі з прыцягненнем да гэтага праекта расійскага бізнесу, а таксама далейшым развіцці рыбнай галіны, у тым ліку пашырэнні вытворчасці каштоўных і гадоўлі новых для Беларусі парод рыб — кларыевы сом і фарэль.
Сур’ёзную ўвагу Аляксандр Лукашэнка даручыў удзяліць рабоце арганізацый «Белкаапсаюза» па закупцы ў насельніцтва дзікарослай прадукцыі, а таксама агародніны і садавіны, вырашчаных на асабістых падсобных гаспадарках. «Мы паставілі задачу, што „Белкаапсаюз“ такой прадукцыі павінен закупіць на Br1 трлн. Гэта клубніцы, яблыкі, агуркі, ранняя капуста», — адзначыў
Лукашэнка таксама даручыў забяспечыць будаўніцтва агароднінасховішчаў і пунктаў перапрацоўкі агародніны, дзе гэта неабходна, каб была магчымасць у зручным для пакупніка выглядзе і па выгаднай цане пастаўляць прадукцыю на ўнутраны рынак і за межы краіны.
Акрамя таго, ён даручыў ураду звярнуць асаблівую ўвагу на неабходнасць ліквідацыі пэўнага адставання ў развіцці вытворчай сферы ў аграгарадках у параўнанні з сацыяльнай. Усе раней дадзеныя кіраўніком дзяржавы даручэнні наконт гэтага павінны быць няўхільна выкананы.