BBC Radio 4, чацвёрты канал брытанскага радыё, запісаў радыспектакль пра беларускіх палітвязняў.

Сюжэт наступны: Марыя Блін, дачка беларускага палітвязня-журналіста, якая пражывае ў Лондане, звяртаецца да айца Філіпа, святара ў касцёле, дзе яна прыхаджанка. Яна хоча, каб ён папрасіў касцёльнае кіраўніцтва звярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.
Але касцёл не хоча ісці ім насустрач: ён мае падпісаць з Лукашэнкам канкардат.

Тым часам бацька Марыі вымушаны цярпець катаванні, дзяліць камеру з хворым на сухоты, яму не даюць неабходныя лекі — але ён адмаўляецца падпісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

(Дэталі ўзятыя з гісторый рэальных палітвязняў Саннікава, Статкевіча, Фядуты і іншых.)
А КДБ Беларусі пачынае ціснуць на айца Філіпа з дапамогай кампрамату…

«Калі б мы былі егіпцянамі ці сірыйцамі, нас бы слухалі. Але Беларусь — гэта еўрапейская краіна, якая ўсім абыякавая», кажа гераіня-беларуска. «Беларусь — гэта забытае месца паміж моцнымі краінамі. Мы маем сваю мову, але Лукашэнка не любіць, калі мы на ёй размаўляем&raquo.

Праслухаць радыёспектакль можна тут:

http://www.bbc.co.uk/iplayer/episode/b01jhjcp/Afternoon_Drama_Belarus/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?