У суполцы гурту «Крамбамбуля» ў Facebook з’явіўся забаўны рарытэт — выява пасведчання Лявона Вольскага, якое выдала Рэспубіканская дырэкцыя эстрадна-цыркавога мастацтва. У дакуменце Вольскі фігуруе як «артыст-вакаліст ІІ катэгорыі гурту «Мроя»».

«Усё, ускрылася маё цёмнае мінулае, — смяецца Вольскі. — Цяпер анархічныя погляды пад пытаннем. Гэтае пасведчанне я атрымаў у 1992, здаецца, годзе.

Мы тады рэпетавалі на базе Філармоніі — ім трэба было мець нейкія беларускамоўныя каманды,
але мы, зразумела, не выступалі ў Філармоніі. Відаць, па гэтым пасведчанні можна было бясплатна хадзіць на канцэрты эстрадна-цыркавой дырэкцыі, аднак ісці туды і ў галаву б не прыйшло, нават бясплатна».
Што значыць таямнічае «артыст-вакаліст другой катэгорыі»,
Лявон Вольскі не ведае.

«Відаць, гэта як рыба другой свежасці. Магчыма, існуюць вакалісты вышэйшых катэгорый, а магчыма гэта праз адсутнасць музычнай адукацыі».

Да з’яўлення ў Facebook адсканаванага пасведчання Вольскі ставіцца іранічна: «Адміністрацыя суполкі палічыла вартым выкрыць маё мінулае — супрацоўнічаў з уладамі, меў афіцыйную працу.

Мне гэтае пасведчанне дапамагло роўна адзін раз — затрымала міліцыя за пераход вуліцы ў неналежным месцы, ці за нешта падобнае, аднак убачылі пасведчанне і адпусцілі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?