Сумеснай аператыўна-следчай групай КДБ і Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна, які спрабаваў учыніць тэрарыстычныя дзеянні ў Жлобіне.

Нагадаем, 24 мая прыкладна ў 12.00 супрацоўнікамі МУС на месцы ўчынення злачынства быў затрыманы мужчына, які ў масцы з надпісам на арабскай мове і з ужываннем ёмістасцяў з запальнай сумессю і самаробнай выбуховай прыладай, магутнасцю прыкладна 5 кг у тратылавым эквіваленце, спрабаваў учыніць тэрарыстычныя дзеянні ў адносінах да супрацоўнікаў падраздзялення міліцыі па месцы іх дыслакацыі.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі, 1 чэрвеня затрыманаму было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, якое кваліфікуецца паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 УК (замах на ўчыненне акту тэрарызму).

У паведамленні гаворыцца, што вынікі неадкладных следчых дзеянняў і апытання пацвердзілі прыхільнасць абвінавачванага ідэям радыкальнага ісламізму.

Паводле яго заяў, асноўнай мэтай учынення тэракту было запалохванне насельніцтва і імкненне адпомсціць органам міліцыі.

Следствам у ліку іншых прапрацоўваецца версія, што супрацьпраўныя дзеянні абвінавачванага могуць з’яўляцца рэакцыяй на спыненне праваахоўнымі органамі шэрагу каналаў нелегальнай міграцыі з краін з тэрарыстычнай актыўнасцю ў Еўропу і затрыманне асоб, што маюць дачыненне да іх арганізацыі. Працягваецца пошук сувязяў грамадзяніна з арганізаванымі злачыннымі групамі, у тым ліку трансгранічнымі групамі радыкальнага ісламісцкага толку.

Паводле яго слоў, самаробную выбуховую прыладу ён вырабіў самастойна, без чыйго-небудзь удзелу, на аснове інфармацыі, якую ўзяў на інтэрнэт-сайтах радыкальнай скіраванасці.
Абвінавачваны растлумачыў, што СВП для ўзмацнення эфекту паражэння была забяспечаная цвікамі. Цяпер прылада праходзіць экспертызу ў Дзяржаўным экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС Беларусі, праводзіцца псіхіятрычная экспертыза абвінавачванага.

Грамадзянства, месца нараджэння, месца жыхарства, узрост абвінавачванага пакуль не паведамляюцца, сказаў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч. Вядома толькі, што гэта малады чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?