Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць продаж алкаголю ў сталіцы заўтра, 9 чэрвеня. Забарона будзе дзейнічаць з 15:00 і працягнецца да 8:00 наступнага дня.
Яна звязана з правядзеннем школьных выпускных вечароў.
Сталічныя ўлады абмяжоўваюць рэалізацыю піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у рознічнай гандлёвай сеткі (выключаючы аб’екты грамадскага харчавання).

Што тычыцца продажу алкаголю мацункам звыш 7%, то ў сталічных уладаў няма паўнамоцтваў абмяжоўваць яго рэалізацыю. Аднак у адрас арганізацый гандлю накіраваныя просьбы аб тым, каб таксама ўвесці часовую забарону на продаж такіх напояў у гэтыя ж тэрміны.

Хоць, як паказаў эксперымент Onliner.by у дзень правядзення апошніх званкоў, 30 мая, далёка не ўсе сталічныя крамы прыслухоўваюцца да рэкамендацый уладаў.

Так, 30 мая алкаголь свабодна можна было купіць нават у ЦУМе. Актыўна ішоў гандаль спіртным і ў пунктах грамадскага харчавання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?