Асацыяцыя BelFilm узнагародзіла пераможцаў конкурсу на лепшы дакументальны фільм, дасланы на адрас асацыяцыі.. Са 124 прэтэндэнтаў журы адабрала тройку пераможцаў, падзелу на «першае, другое і трэцяе» месца не было.

«Наша галоўная задача, абудзіць правінцыю. — кажа Алег Дашкевіч. — Зрабіць беларускую дакументалістыку актуальнай».

У выніку ўзнагароды ад BelFilm атрымалі Ларыса Шчыракова («Аб бедных палешуках замоўце слаўцо»), Кастусь Жукоўскі («Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён») і Уладзімір Вялічкін («Пальчыкі або ўрок гісторыі»).

«Мы ацэньвалі не толькі сюжэт, а хутчэй спалучэнне капітальнай працы над стужкай і актуальнасці. — тлумачыць Дашкевіч. — Далёка не ўсе ролікі, якія мы атрымалі, вытрымлівалі крытыку, аднак тое, што людзі цікавяцца дакументальным кіно і імкнуцца яго ствараць, выдатна».

Спецыяльна для лаўрэатаў невялікі майстар-клас правёў выбітны беларускі рэжысёр Віктар Аслюк, які сярод іншага патлумачыў, чаго еўрапейцы чакаюць ад беларускіх дакументальных стужак:

«Рэч у тым, што ў Еўропе дакументальныя фільмы купляюцца на ўзроўні ідэі, і арыентавацца беларускім дакументалістам варта на фестывалі.

Вельмі важна, каб матэрыял быў беларускі, але пры гэтым меў універсальны характар, каб у фільм выклікаў пачуцці.
Цяпер у кожнага ёсць доступ да апаратуры, і кожны можа, стварыўшы фільм, рассылаць яго па фестывалях. З гэтага пачыналі вядомыя рэжысёры — прыкладам, Сяргей Лазніца, чый першы фільм „Як будуюць дом“ быў зусім просты, але пасля трапіў на еўрапейскія фестывалі. Гэта адымае шмат часу і нерваў, аднак гэта сапраўдны спосаб увайсці ў прафесію».

«Наша Ніва» прапануе вам паглядзець фільмы-пераможцы.

Ларыса Шчыракова «Аб бедных палешуках замоўце слаўцо»

Кастусь Жукоўскі «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён»

Уладзімір Вялічкін «Пальчыкі або ўрок гісторыі. Берасце ўчора і сёння»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?