Колькасць затрыманых па справе аб «беспарадках» на Балотнай плошчы ў Маскве падчас «Маршу мільёнаў» 6 мая дасягнула сямі чалавек. Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расіі паведамляе аб затрыманні яшчэ двух чалавек.
«У рамках расследавання крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў і прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады ... ў якасці падазраваных затрыманыя Дзяніс Луцкевіч, 1992 года нараджэння і Яраслаў Белавусаў, 1971 года нараджэння», - гаворыцца ў паведамленні следства.
Як сцвярджае следства, яны кідалі камяні і кавалкі асфальту, прарывалі ачапленне і білі паліцэйскіх.
Раней у межах крымінальнай справы былі затрыманыя пяць чалавек: Аляксандра Духаніна, Андрэй Барабанаў і Максім Лузянін, якім ужо прад'яўленыя абвінавачванні, а таксама Міхаіл Касенка і Сцяпан Зімін, у дачыненні да якіх следства будзе хадайнічаць аб арышце.