Жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ліст ад мужа, які ён пісаў яшчэ да спаткання.

Статкевіч працягвае змагацца за сваю прэсу, бо яму некалькі месяцаў не прыносяць выпісаныя газэты. Ён пісаў скаргі у пракуратуру, што ягоную маёмасьць супрацоўнікі турмы прысвойваюць. А ў пятніцу ў Міколы быў адвакат, распавяла спадарыня Марына:

«Ён працуе ў турме. Прычым, працуе літаральна толькі ён з суседам, бо звычайна ў турме не працуюць.

Яны займаюцца нейкімі адкідамі швейнай вытворчасьці, дастаюць нейкія гумкі, што ўтрымліваюць каўчук.
Прычым, там „шалёныя“ расцэнкі: 300 рублёў атрымоўваецца на дзень. Мікола сказаў, што не адмовіўся ад такой працы, бо хоча „пасьцябацца“, у сэнсе — дамагчыся выкананьня працоўнага заканадаўства, што тычыцца мінімальнай аплаты працы. І каб час хутчэй ішоў. Але калі я была на спатканьні, ён сказаў, што ўжо ўсё, гэта тэма неяк аўтаматычна зьнікла, калі ён паставіў пытаньне аб аплаце, аб мінімальных сацыяльных гарантыях. А пасьля спатканьня ізноў, атрымоўваецца, паднялася».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?