Максім Мірны і Дэніэл Нестар другі год запар выйгралі адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе.

9 чэрвеня ў фінальным матчы першыя ракеткі свету з лікам 6:4, 6:4 перамаглі амерыканскіх братоў-блізнятаў Боба і Майка Браянаў, што дзеляць трэцяе месца ў рэйтынгу.

Абодва сэта пачыналіся з падачы Браянаў. Яны выйгравалі стартавыя геймы і мелі брэйк-пойнты, але беларус і канадзец абодва разы адыгрывалі і раўнялі лік.

У вырашальным гейме яны вялі 30:0, затым шанцы зраўняліся — 40:40, аднак апошнія два розыгрышы засталіся за Мірным і Нестарам: спачатку канадзец зрабіў эйс на другі падачы, а затым адзін з Браянаў на прыёме паслаў мяч у аўт.

Статыстыка: брэйк-пойнты — 2/10: 0/4, эйсы — 8:1, падвойныя памылкі — 2:3, працэнт розыгрышу мячоў на першай падачы — 61:65, працэнт выйгрышу першай падачы — 69:65, другой падачы — 56:54.

Пасля гульні Мірны назваў Браянаў «вялікай камандай», а свой удзел на «Ралан Гарос» — вялікім досведам.

Беларускі тэнісіст выйграў адкрыты чэмпіянат Францыі чатыры разы. У 2005 і 2006 гадах ён заваёўваў тытул са шведам Ёнасам Б’ёркманам. Нестар перамагаў у фіналах 2007 і 2010 гадоў (з Маркам Ноўлзам з Багамскіх астравоў і Ненад Зімонджыч з Сербіі). Усяго на рахунку Мірнага 6 перамог на турнірах «Вялікага шлема» (у 2000 і 2002 гадах выйграваў адкрыты чэмпіянат ЗША) і 44 — у цэлым на турнірах АТП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?