9 чэрвеня ў магілёўскай Ратушы, дзе размешчаны Музей гісторыі Магілёва, адбылася грамадская прэзентацыя выкупленага з інтэрнэт-аўкцыёну Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

14 мая Музей гісторыі Магілёва абвясціў пра збор ахвяраванняў для выкупу Статута ў маскоўскага калекцыянера, які выставіў дакумент на адкрыты інтэрнэт-аўкцыён. На выкуп Статута прыватнымі асобамі было перададзена 76 млн. рублёў. 10-працэнтны задатак у памеры 4 тыс. 500 даляраў музею дапамог ўнесці прадпрымальнік з Магілёва. 100000 расійскіх рублёў перавёў беларус з Расіі Павал Бераговіч. Кампанія "Альпары" ахвяравала 30 тыс. даляраў, што і дазволіла заявіць аб заканчэнні збору неабходных для выкупу фаліянта сродкаў.

"Статут ўдалося выкупіць дзякуючы таму, што была моцная грамадская падтрымка, - заявіў на прэзентацыі дырэктар музея Аляксей Бацюкоў -. Вяртанне Статута не трэба ўспрымаць як нейкую скончаную акцыю - гэта, хутчэй, адно з звёнаў ланцуга па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў ў Беларусь".

У інтэрв'ю БелаПАН дырэктар музея адзначыў, што

збор ахвяраванняў на набыццё Статута "стаў гучным падзеяй, якая ўскалыхнула нацыянальная самасвядомасць, пачуццё гонару, патрыятызму ў беларусаў".

Па словах Бацюкова, Музей гісторыі Магілёва мае намер і далей набываць каштоўныя асобнікі гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, каб дэманстраваць іх у сваіх залах.

"Плануецца выкуп яшчэ трох кніг, якія мы пакуль не хочам анансаваць, каб усё атрымалася добра", -
паведаміў дырэктар.
Выкуплены Статут будзе захоўвацца ў спецыяльнай вітрыне з клімат-кантролем і сігналізацыяй,
якая неўзабаве павінна быць закуплена. Перад тым, як Статут будзе змешчаны на пастаяннае месца - у войтаўскую залу Ратушы, яго чакае яшчэ адна ўрачыстая прэзентацыя, прызначаная на канец чэрвеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?