Матч паміж Новакам Джокавічам (Сербія) і Рафаэлем Надалем (Іспанія) будзе дагуляны ў панядзелак — арганізатары «Ралан Гарос» прынялі рашэнне перанесці фінальны матч Адкрытага чэмпіянату Францыі.

Фінал быў спынены сёння дажджом пры ліку 6:4, 6:3, 2:6, і 1:2 на карысць іспанскага тэнісіста.

У жаночым турніры перамагла расіянка Марыя Шарапава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0