Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам», якое валодала 50% сотавага аператара ТАА СП «БелСел», выйшла са складу яго заснавальнікаў.
«Цяпер удзельнікамі кампаніі з’яўляюцца нідэрландскае прадпрыемства CIB BV і беларускае ЗП „Джараш“ з кіпрскім капіталам», — паведамілі БелаПАН у
Сотавы аператар таксама паведамляе, што «Белтэлекам» адмовіўся ад аказання паслуг WLL на базе сеткі ТАА СП «БелСел» з 1 ліпеня 2012 года. Праект WLL быў запушчаны ў 2007 годзе і вырашае праблему «апошняй мілі», забяспечваючы сувяззю тэрыторыі, дзе нявыгадна пракладваць тэлефонныя кабелі (напрыклад, у аддаленых сельскіх раёнах).
На сёння паслугамі WLL на базе сеткі «БелСел» карыстаюцца больш як 170.000 абанентаў «Белтэлекама». Зараз кампанія «БелСел» ажыццяўляе закупку новага тэрмінальнага абсталявання для аказання галасавых паслуг і паслуг высакахуткаснай перадачы даных паводле тэхналогіі 3G усім зацікаўленым асобам, у тым ліку абанентам WLL.
Новае тэрмінальнае абсталяванне даступна для папярэдняй замовы на сайце кампаніі. Продаж пачнецца ў ліпені адначасова з падключэннем на спецыяльна распрацаваны тарыфны план.
Як паведаміў у
***
ТАА СП «БелСел» утворана ў 1992 годзе. У жніўні 2002 года ў ліцэнзію былі ўнесены папраўкі, якія далі «БелСел» права на стварэнне сеткі cdma2000. У чэрвені 2006 года аператар увёў у камерцыйную эксплуатацыю тэхналогію перадачы даных 3G (трэцяга пакалення)
Тэрыторыя пакрыцця сеткі ахоплівае 93% гарадскога насельніцтва Беларусі. У «БелСел» прыкладна 170 тысяч абанентаў паслуг паводле тэхналогіі WLL і крыху больш за 11 тысяч абанентаў іншых паслуг сувязі.