Сярэдняя наведвальнасць матчаў у першыя тры дні Еўра-2012, крыху перавысіла 40 тысяч чалавек за гульню.

У сярэднім кожную гульню наведаў 40 701 чалавек. Найбольшая колькасць гледачоў сабраў матч-адкрыццё, у якім Польшча і Грэцыя згулялі ўнічыю 1:1, - 56 070 чалавек.

Найменшая наведвальнасць была зафіксаваная на матчы Германія -- Партугалія (1:0): на стадыён «Арэна Львоў» прыйшлі 32 990 заўзятараў.

Усяго ў першыя тры дні Еўра-2012 гульні турніру наведалі 244205 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?