Прэзентацыя новай кнігі Леаніда Дранько-Майсюка — 12 чэрвеня
12 чэрвеня, у аўторак, у памяшканні Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага паэта Леаніда Дранько-Майсюка «Кніга для спадарыні Эл». Пачатак, а 17-й.
У Снежным завулку
У Снежным завулку Так ціха, пяшчотна і ясна, Што тут і паверыш: Было яно, роднае княства!
Гісторыкі хлусяць, Занятак у іх мітуслівы. Не хлусіць ніколі спакой, Ён заўсёды праўдзівы…
І ў Снежным завулку На дахі спадаюць дукаты — Не хочаш, а будзеш: Імгненна тут станеш багаты;
Дацягнешся кіем палескім Ураз да кароны, Як выпадзе шчасцейка Стаць палюбоўнікам Боны.
Леанід Дранько-Майсюк. Кніга для спадарыні Эл: проза, вершы, п’еса. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 200 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 27).