Мінскі гарадскі суд адмовіў праваабаронцу Валянціну Стэфановічу ў задавальненні пазову аб распачынанні дысцыплінарнай справы ў дачыненні да суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска Алены Сямак.
Нагадаем, 11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На
«Па такіх скаргах суддзі абавязаныя вынесці рашэнне на працягу аднаго месяца з дня атрымання скаргі. Такія патрабаванні
Аднак суддзя Сямак, якой была перададзена скарга ў вытворчасць, дагэтуль не прызначыла дату яе разгляду.
4 мая Стэфановіч адправіў на імя старшыні Мінгарсуда заяву аб парушэнні заканадаўства з боку Алены Сямак. У адказе старшыня Мінгарсуда Уладзімір Пуціла паведамляе аб «загружанасці суддзі», а таму, заяўляе ён, «падстаў для прыцягнення Сямак па згаданых у скарзе высновах зараз не ўстаноўлена».
«Я не разумею тэрміну „загружанасць суддзі“. Ёсць законам устаноўлены тэрмін для разгляду справы. Дык што, суд разглядае справы ў парадку жывой чаргі або ў парадку нейкай ім самім вядомай важнасці, а справа Стэфановіча можа пачакаць?Я разглядаю такія дзеянні проста як адмову ў доступе да правасуддзя», — заявіў Стэфановіч.
Паводле яго слоў, з аналагічнай праблемай сутыкнуліся многія невыязныя палітычныя і грамадскія дзеячы. «Усе, хто накіроўваў скаргі ў суд, не атрымалі ніякага адказу, г.зн. суды проста маўчаць. Так што гэта сістэматычная практыка па адмове ў правасуддзі», — мяркуе Стэфановіч.
Зараз праваабаронца чакае адказу з МУС, куды адправіў зварот з просьбай выключыць яго прозвішча з банка даных грамадзян, якім часова абмежавана права выезду. «Пасля таго, як я прайду ўсе інстанцыі на нацыянальным узроўні, я планую звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека адносна адмовы ў рэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна“, незаконнага абмежавання права пакідаць сваю краіну, а таксама ў сувязі з тым, што мне было адмоўлена ў правасуддзі ў краіне», — заявіў Стэфановіч.