У Джакарце 11 чэрвеня адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Інданезіі, у якой узяў удзел міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Нагадаем, 11—13 чэрвеня кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства знаходзіцца з афіцыйным візітам у Інданезіі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Сяргей Мартынаў і яго інданезійскі калега Марці Наталегава правялі сёння перамовы.

Міністры абмеркавалі "пытанні развіцця супрацоўніцтва па ўсім двухбаковым парадку дня і магчымасці нарошчвання ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Інданезіяй у шматбаковым фармаце". Па выніках сустрэчы падпісаны мемарандум аб паразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Інданезія аб двухбаковых кансультацыях.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама абмяняліся нотамі аб ратыфікацыі падпісанага ў 2011 годзе пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Пагадненне набудзе моц 9 ліпеня 2012 года.Андрэй Серада, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?