Як паведаміў сайт kraj.by, здарэнне адбылося 11 чэрвеня. Аўтобус ехаў па маршруце Вардомічы-Вілейка. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго ўжо ў раённым цэнтры. Агляд паказаў, што

ў кіроўцы ў крыві было 1,12 праміле алкаголю пры дапушчальных 0,3.

Высветлілася, што малады чалавек, 1986 года нараджэння, раней працаваў у аўтапарку ў Маладзечне, дзе неаднаразова быў заўважаны ў нецвярозым стане. На новым месцы ў Вілейцы ён адпрацаваў два месяцы.

Адметна, што

дваццаць пасажыраў аўтобуса патрабавалі адпусціць кіроўцу.

Маўляў, калі ён правёз іх дзясяткі кіламетраў, то давязе і да гарадскога вакзала. На месца здарэння быў выкліканы новы кіроўца, які і давёз пасажыраў да канцавога прыпынку.

Маладому чалавеку пагражае штраф у памеры ад 15 да 35 базавых велічынь (1,5-3,5 млн руб.), а таксама пазбаўленне правоў на тры гады. Аштрафуюць і службовую асобу, якая дапусціла да працы невярозага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?