Лаўрэатамі сталі настаўніцы Зінаіда Губарава-Крупская з Вілейкі і Ніна Сакава з Асіповіцкага раёна. Па словах пісьменніцы Вольгі Іпатавай, якая ўручала дыпломы, гэтых жанчын вырашана адзначыць за іх працу на карысць беларушчыны ў рэгіёнах. Менавіта ў правінцыі, калі застаешся адзін, гэта рабіць куды складаней, чым у сталіцы.

Прэмію ў 2009 годзе заснавала жонка Міколы Ганько Марыя. Скіравана галоўным чынам на падтрымку аўтараў публікацый пра беларускую дыяспару. Раней ёй былі ўганараваныя Вольга Іпатава, Віялета Кавалёва, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Мікола Ганько (1924-1999) — дзеяч беларускай эміграцыі. Нарадзіўся ў Маладзечанскім раёне. У 1944-м выехаў з Беларусі ў Аўстрыю. Затым — у Канаду, дзе стаў адным з арганізатараў жыцця беларускай дыяспары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?