пішуць «Известия».

Як расказала крыніца ў Мінабароны, гэтыя прылады ўваходзяць у Комплекс разведкі, сувязі і кіравання (КРУС), якім цяпер узбройваюць ваенных разведчыкаў. Вонкава «шпіёнскія камяні» падобныя да тоўстай кнігі і ў замаскаваным выглядзе могуць месяцамі кантраляваць становішча ў тыле ворага, а падчас нападу — наводзіць гарматы і ракеты.

У студзені 2006 года ў цэнтры ўвагі апынулася гісторыя са «шпіёнскім камнем», усталяваным у Маскве супрацоўнікамі брытанскай разведкі. Паводле дадзеных ФСБ, ён выкарыстоўваўся не для збору, а для прыёму і перадачы інфармацыі. Расійскія прыборы больш падобныя да ізраільскіх сістэмаў разведкі Eye Ball і амерыканскіх Rembass.

Назвы і характарыстыкі новых прыладаў не раскрываюцца, аднак яны з’яўляюцца развіццём савецкіх сістэм аўтаматычнай разведкі 1К124 «Табун» і 1К18 «Рэалія-У».

Гэтыя апараты забяспечаныя відэакамерамі, мікрафонамі, датчыкамі металу і сейсмадатчыкамі. Яны здольныя аўтаматычна фіксаваць перамяшчэнне людзей, аўтамабіляў і бронетэхнікі, распазнаваць аб’екты з дапамогай вызначаных алгарытмаў. Сейсмічныя датчыкі дапамагаюць па ваганнях глебы распазнаць набліжэнне калоны бронетэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?