Гэтая аварыя забрала жыцці двух чалавек — мужчыны (1951 г.н.) і жанчыны (1955 г.н.). Наколькі вядома, кіроўца Audi 100 збіў пешаходаў, якія ішлі па краі праезнай часткі. Паводле інфармацыі прэс-службы ДАІ Брэсцкай вобласці, у ноч з суботы на нядзелю ў в. Новая Мыш іх збіў нецвярозы кіроўца (1989 г.н.) аўтамабіля Audi 100. Прыбор паказаў максімальнае значэнне ў 0,8 праміле алкаголю. Учора з’явіліся фатаграфіі з месца здарэння.

Рэгіянальная газета Intex-Press паведаміла некаторыя падрабязнасці: «Выявілася, што загінулая жанчына прыехала з Пінска на 40-гадовую гадавіну школьнага выпуску. А мужчына, які скончыў школу на некалькі гадоў раней, даведаўшыся, што яго школьная сяброўка будзе на вечары, прыйшоў з суседняй вёскі, каб пабачыцца з ёй. Паводле словаў былых аднакласнікаў загінулай, у той вечар жанчына і яе школьны сябар сышлі з вечара раней і гулялі па вёсцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?