Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, злачынства было здзейснена ўвечары 8 мая. Труп 24-гадовага маладога чалавека са шматлікімі нажавымі раненнямі знайшлі рана раніцай 9 чэрвеня работнікі спецаўтагаспадаркі.

Паводле інфармацыі відавочцаў, вечарам 8 чэрвеня яны бачылі бойку каля школы па вуліцы Пралетарскай і аўтамабіль «КІА» серабрыстага колеру, які ад’язджаў. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было высветлена, што транспартны сродак належыць 24-гадоваму жыхару адной з вёсак Шчучынскага раёна, які пераехаў у абласны цэнтр. Яшчэ нядаўна ён сустракаўся з дзяўчынай, што жыве ў адным пад’ездзе з забітым.

У дзень злачынства падазраваны, перапоўнены пачуццём рэўнасці, дамовіўся аб сустрэчы са сваёй будучай ахвярай. На сустрэчы паміж маладымі людзьмі ўспыхнула сварка. Падазраваны схапіўся за нож і забіў суперніка, пасля гэтага сеў у «КІА» і з’ехаў.
Потым памыў яе і лёг спаць. А на наступны дзень, ужо на ўпрыгожанай да вяселля машыне, паехаў ў ЗАГС у ролі сведкі на вясельнай цырымоніі. Тут яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Справа ўзбуджаная па частцы 1 артыкула 139 КК (забойства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?