Тэрміэрміны ўводу энергаблокаў беларускай АЭС могуць змяніцца. Згодна з праектам генеральнага кантракта, увод першага энергаблока плануецца на 2018 год, другога — на 2020-ы. Аб гэтым паведаміў намеснік галоўнага інжынера — начальнік вытворча-эксплуатацыйнага ўпраўлення Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Сяргей Галанчук.

«У працэсе падрыхтоўкі генеральнага кантракта мы выйшлі на такія тэрміны», — сказаў ён.

Раней планавалася, што першы энергаблок АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі — у 2018-м.

Сяргей Галанчук дадаў, што цяпер выконваецца працэдура ўзгаднення праекта генкантракта ўнутры дзяржаў. «Як толькі гэта будзе зроблена, мы будзем гатовы падпісваць гэты дакумент, — адзначыў ён. — Мы імкнёмся да таго, каб у самы бліжэйшы час падпісаць генеральны кантракт».

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2×1200) МВт і будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект «АЭС-2006», які поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ.

11 кастрычніка 2011 года было падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі, якое па сутнасці з’яўляецца рамачным і імператыўна вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?