На чэмпіянаце Еўропы па футболе зборная Партугаліі сёння ў Львове выйграла ў Даніі з лікам 3:2 (Пепе, 24, Паштыга, 36, Варэла, 87 — Бендтнер, 41, 80).
Нагадаем, у першым матчы Партугалія прайграла Германіі 0:1, а Данія выйграла ў Галандыі 1:0.
У 21:45 у Харкаве пачнецца матч Германія — Галандыя.
Германія — 3 (1 гульня), Партугалія — 3 (2), Данія — 3 (2), Галандыя — 0 (1).
У апошнім туры ў нядзелю гуляюць: Данія — Германія, Партугалія — Галандыя.