Пра гэта гаворыцца ў заяве, што разьмешчаная на афіцыйным сайце Міністэрства замежных справаў Польшчы.

— МЗС Польшчы з расчараваньнем успрыняў інфармацыю аб рэакцыі беларускіх уладаў на мірную дэманстрацыю дэмакратычнай апазыцыі, — гаворыцца ў заяве. — З глыбокім жалем зазначаем, што супраць дэманстрантаў прымяняліся сіла і арышты.

Паводле зьвестак беларускіх праваабаронцаў, 25 сакавіка ў Беларусі затрымалі больш за 40 грамадзкіх актывістаў. Яшчэ каля 30 актывістаў затрыманыя ў Беларусі напярэдадні Дня волі.

Але ў зводцы ГУЎС Менгарвыканкаму за мінулыя суткі няма інфармацыі пра затрыманых удзельнікаў учарашняй акцыі апазыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?