Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) аштрафаваў Расійскі футбольны саюз (РФС) на 120 тысяч еўра за паводзіны расійскіх фанатаў на першым матчы зборнай Расіі на чэмпіянаце Еўропы.

Паводле заявы УЕФА, пакаранне вынесена ў сувязі з «непрыстойнымі паводзінамі заўзятараў, падпальванні і кіданні на полі феерверкаў, а таксама дэманстрацыяй банэраў недазволенага зместу» на матчы паміж камандамі Расіі і Чэхіі 8 чэрвеня на стадыёне ў польскім горадзе Уроцлаў.

Зборная Расіі таксама можа пазбавіцца шасці ачкоў у ходзе адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы 2016 года, калі такія інцыдэнты паўторацца.
Выпрабавальны тэрмін працягнецца да канца адборачнага тура Еўра-2016.

У РФС ёсць тры дні для таго, каб абскардзіць рашэнне УЕФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?