У Польшчы створана першая ў свеце стэрэаскапічная карціна — «Грунвальдская бітва» мастака Яна Матэйкі, напісаная ў 1878 годзе. Польская кампанія «Platige Image» стварыла аб’ёмныя копіі ўсіх 67 персанажаў палатна. Цяпер знакамітая карціна выглядае вось так:

«Грунвальдская бітва» — самая вядомая карціна Матэйкі: на палатне можна ўбачыць найважнейшых гістарычных асобаў, якія бралі ўдзел у бітве, сярод іх князь Вітаўт і магістр Ульрых фон Юнгінген.

Зараз арыгінал карціны знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане, аднак гэта не перашкаджае сучасным творцам рабіць яе копіі, якія б’юць сусветныя рэкорды — ужо існуюць копіі ў выглядзе драўлянага барэльефу, а таксама вышытая копія, на якую пайшло 90 кіламетраў нітак.

Паглядзець на паэтапнае стварэнне 3D-копіі «Грунвальдскай бітвы» можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?