Тры раёны Мінска (Цэнтральны, Маскоўскі і Фрунзенскі) былі абясточаны раніцай 14 чэрвеня, паведаміў БелаПАН памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Адключэнне было зафіксавана ў 8.32 на шэрагу вуліц у жылых дамах. У выніку гэтага адбылося спыненне некалькіх тралейбусных маршрутаў. У 10.05 электразабеспячэнне жылой часткі горада было адноўлена.
Прычыны адключэння ўстанаўліваюцца.

Акрамя таго, 14 чэрвеня ў 7.19 у выніку аварыі на паветранай лініі 110 кВ на сёмай апоры паміж падстанцыяй «Калядзічы» па вул. Бабушкіна, 5, і падстанцыяй «МАЗ-1» па вул. Сацыялістычнай, 2, адбылося частковае адключэнне цэхаў і вытворчасцяў на тэрыторыі Мінскага аўтазавода і спажыўцоў па вуліцы Інжынернай і завулку Прамысловаму (складскія памяшканні). У 10.15 электразабеспячэнне спажыўцоў па вул. Інжынернай, зав. Прамысловаму і на МАЗе было адноўлена, акрамя электразабеспячэння некалькіх пячэй на ліцейных і кавальскіх вытворчасцях. Для аднаўлення электразабеспячэння і ліквідацыі пашкоджання прыцягваліся аварыйныя брыгады УП «Мінскія кабельныя сеткі», упраўленне галоўнага энергетыка ААТ «МАЗ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?