Актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Міхаіл Мускі, які гвалтоўна быў адпраўлены ў войска, будзе судзіцца з прызыўной камісіяй у Нясвіжы. Ён вырашыў абскардзіць рашэнне Нясвіжскай прызыўной камісіі, паколькі яго накіравалі ў войска гвалтоўна, непасрэдна з ізалятару часовага ўтрымання. Пры гэтым, заява актывіста на альтэрнатыўную грамадзянскую службу была праігнараваная

Першае судовае паседжанне адбылося 1 чэрвеня, але без удзелу самога Мускага, які служыць на Лепельшчыне.
Суддзя Марына Дунаева пастанавіла выклікаць на наступнае паседжанне самога заяўніка.

Міхаіла Мускага ў ліку іншых актывістаў «Маладога фронту» затрымалі 26 красавіка пасля заканчэння акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2012». На наступны дзень ён быў прызнаны судом Савецкага раёна вінаватым у дробным хуліганстве і прыгавораны да 15 сутак арышту. Актывіст павінен быў выйсці на волю 11 мая, аднак суд Маскоўскага раёна прыгаварыў яго яшчэ да пяці сутак арышту.

Праваабаронца Анастасія Лойка выказала меркаванне, што новае затрыманне Мускага звязана з яго адмовай праходзіць тэрміновую службу ў арміі і патрабаваннем альтэрнатыўнай службы. На 14 мая яму выдалі позву ў ваенкамат.

13–10. Суддзя Марына Дунаева адмовіла Міхаілу Мускаму з задавальненні ягонай скаргі на незаконны прызыў у войска.

Палітжаўнер Мускі, які 16 чэрвеня павінен прыняць вайсковую прысягу, заявіў, што ў знак пратэсту супраць незаконнага прызыву гэтага рабіць не будзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?