Урачыстасць асвячэння капліцы Маці Божай Шкаплернай (парафія Божага Цела) адбудзецца 3 ліпеня і распачнецца літургіяй, а 15-й гадзіне.

Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Капліца знаходзіцца па вул. Герасіменкі, 8 (каля г/к «Алмаз»).

Парафія Божага Цела была зарэгістравана 18 студзеня 2007 г. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных памяшканнях, а пасля (з павелічэннем колькасці парафіянаў) — у актавай зале ЖЭСа № 74.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?