Пачатак рэканструкцыі з рэстаўрацыяй Нясвіжскага касцёла быў дадзены ў 2010 годзе, аднак плён гэтай работы стаў бачны толькі некалькі тыдняў таму, калі з купала касцёла дэмантавалі рыштаванні. На новым медным купале з’явіўся рэканструяваны крыж (крыж, які помніць Мікалая Крыштафа Сіротку, было вырашана размясціць у касцёле), а верхняя частка фасада пафарбавана ў бежава-срэбныя колеры. Аднаўленнем касцёла Божага Цела займаецца навукова-вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя» на чале з Сяргеем Друшчыцам.

Касцёл Божага Цела — гэта адзіны помнік сакральнай архітэктуры ў Беларусі, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА і другі ў свеце храм, пабудаваны ў стылі барока. Ён быў ўзведзены ўсяго за шэсць год (1587—1593 гг.), а прататыпам храма была галоўная царква езуітаў Іль Джэзу ў Рыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?