Аднойчы стаю ў чарзе ў нейкай кулінарыі. Маленькі хлопчык просіць маці купіць яму бутэрброд, тая кажа: «Два купім» (напэўна, яму і сабе). Пасля чаго малы з павышанай інтанацыяй вымавіў: «Маці, бяры тры! Бог любіць Тройцу!»

Вельмі радуе тое, што нейкія рэлігійныя вытокі маюць пачатак у дзецях нават у гэты час, калі наша эпоха задыхаецца ад злобы. Як пісаў Казімір Камейша: «Сумленнасці трэба вучыцца ў маленькіх дзяцей, пакуль яны не навучыліся ад нас несумленнасці».

Ёсць з каго браць прыклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?