Меркаванні1818

Найлепшыя краіны свету

Паўночныя краіны штогод займаюць першыя месцы ў сусветных рэйтынгах узроўню жыцця.

Замест традыцыйнага для нас выразу «скандынаўскія краіны» сёння лічыцца больш слушным ужываць «паўночныя краіны», да якіх належаць Данія, Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія і Ісландыя.

Часта паўночныя краіны называюць сацыялістычнымі, хоць гэта зусім не той сацыялізм, што спазнала Беларусь.
Без сумневу, палітычная сістэма пабудаваная на сацыяльнай салідарнасці, якая, аднак, не абмяжоўвае індывідуальнасць чалавека. Хутчэй наадварот: «паўночны сацыялізм» дапамагае кожнаму рэалізаваць сябе. Дзякуючы такому падыходу была пабудаваная сістэма, якая дазволіла ўплывовай брытанскай газеце The Guardian акрэсліць шведскае грамадства найлепшым, якое калі-небудзь існавала ў гісторыі.

Дабрабыт паўночных краінаў, як і большасці дзяржаваў Заходняй Еўропы, бярэ пачатак у пасляваенным перыядзе, калі Злучаныя Штаты забяспечылі «абаронны парасон» ад пагрозаў з боку Савецкага Саюза і дапамаглі адбудаваць гаспадарку.
Пасля вайны Паўночныя краіны пайшлі шляхам пабудовы «апякунчай дзяржавы» і раўнапраўнага грамадства. Дарэчы, паўночныя краіны вельмі ганарацца сваім раўнапраўем: Вялікае Княства Фінлядскае першым на кантыненце абрала жанчынаў у Сойм яшчэ ў 1907 годзе, а сёння ў паўночных краінах прынята, што колькасць прадстаўнікоў аднаго полу ў органе ўлады не мусіць быць вышэйшая за 60%. Між іншым, роўнасць датычыць не толькі гендэрных стасункаў, але і такіх супярэчлівых пытанняў, як аднаполыя шлюбы: Данія стала першай краінай у Еўропе, якая легалізавала аднаполыя саюзы яшчэ ў 1989 годзе. Сёння ва ўсіх скандынаўскіх краінах дазволеныя аднаполыя шлюбы, а ў Швецыі геі нават могуць атрымаць блаславенне лютэранскай царквы.

Высокі эканамічны і сацыяльны ўзровень паўночных краінаў канвертуецца ў палітычную прывабнасць.

Цікава, што самі паўночныя дзяржавы маюць розны падыход да еўрапейскай інтэграцыі.
Нарвежцы на рэферэндуме адмовіліся ад далучэння да Еўрапейскага саюза (варта, аднак, зазначыць, што Нарвегія ўваходзіць у Еўрапейскую эканамічную прастору і штогод плаціць праз спецыяльна створаны механізм некалькі мільярдаў еўра, каб карыстацца плюсамі супольнага еўрапейскага рынку). Фінляндыя з’яўляецца чальцом ЕС і нават увяла еўра як уласную валюту. Швецыя з’яўляецца чальцом, але прымаць еўра не спяшаецца. Данія з’яўляецца чальцом, але разам з Брытаніяй выгандлявала сабе магчымасць не далучацца да супольнай валюты. Ісландыя спрабуе далучыцца да ЕС, хоць, як і Нарвегія, з’яўляецца чальцом ЕЭП.
Гэтаксама розны падыход паўночных краінаў да НАТО: Данія, Ісландыя (якая не мае ўласнага войска), Нарвегія з’яўляюцца чальцамі НАТО, а Швецыя і Фінляндыя — не.
Нягледзячы на розныя падыходы да інтэграцыйных працэсаў, паўночныя краіны маюць уласны інтэграцыйны орган — Паўночную раду, якая была заснаваная ў 1952 годзе. У рамках гэтага аб’яднання дзейнічае парламенцкая асамблея, а ад 1971 года — таксама Рада міністраў.

Адметнасцю замежнай палітыкі паўночных краін з’яўляецца іх вялікая фінансавая дапамога іншым краінам. Напрыклад, далёкая ад нас Швецыя з’яўляецца трэцім пасля ЗША і Польшчы фундатарам беларускай грамадзянскай супольнасці.
Наагул, паўночныя краіны каля 1% уласнага ВУП прызначаюць на фінансавую дапамогу іншым краінам, што з’яўляецца неверагодна высокім паказчыкам, тым больш у часы эканамічнага крызісу. Паўночныя краіны таксама прызначаюць вялікія грошы на стыпендыі і славяцца велізарнымі магчымасцямі для замежных студэнтаў. Адукацыя ў паўночных краінах уважаецца за адзін з матораў эканомікі. Аднак, у адрозненне ад шмат якіх развітых краінаў, дзе за адукацыю даводзіцца плаціць, у паўночных краінах яна цалкам бясплатная.

Некалькі гадоў таму шведскі гісторык Гунар Ветэрберг прапанаваў аб’яднанне ўсіх паўночных краін пад адным манархам — каралевай Даніі.
На думку Ветэрберга, паннардычная федэрацыя дазволіла б узмацніць пазіцыі паўночных краін у сусветнай палітыцы і эканоміцы. Прапанова шакавала вялікую частку палітыкаў, але атрымала падтрымку вялікай колькасці грамадзянаў Фінляндыі, Швецыі, Даніі, Нарвегіі і Ісландыі. Сёння, аднак, гэтая ідэя не выглядае рэалістычнай. Але відавочна, што супрацоўніцтва гэтых дзяржаваў і іх уплыў будуць толькі павялічвацца.

Краіны Балтыі ўжо ўзялі курс на цесную супрацу з Паўночнымі краінамі, а Эстонія нават наблізілася да стандартах і стылі жыцця. Не выключана, што і Беларусь аднойчы стане сваёй у клубе Паўночных краін. І памер, і гістарычны вопыт у нас супастаўныя.

Індэкс дабрабыту Legatium Institute

1. Нарвегія

2. Данія

3. Аўстралія

4. Новая Зеландыя

5. Швецыя

6. Канада

7. Фінляндыя

8. Швейцарыя

9. Нідэрланды

10. ЗША

11. Ірландыя

12. Ісландыя

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе12

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе12

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць