Як паведаміў БелаПАН каардынатар акцыі «Салаўіныя вечары ў Мінску» Руслан Шайкін, лепш за іншых салавей спяваў у мікрараёне Дразды на левым беразе Свіслачы. Яго песня складаецца з 12 кален — цэласных куплетаў. Каардынатар акцыі паведаміў, што максімальна магчымую колькасць кален у песні галасістага салаўя, з якім ён сустракаўя ў спецыяльнай літаратуры, — 20–30, аднак у Мінску такіх салаўёў не чулі. Як падкрэсліў Шайкін, майстэрства слухаць салаўёў у сучасным свеце ў многім страчана, спецыялістаў, якія могуць ацаніць песню птушкі, — «лічаныя адзінкі».

АПБ таксама склала «Салаўіную карту» Мінска 2012 года. Усяго сёлета ў сталіцы выяўлена больш як 300 месцаў пражывання салаўёў. Больш за ўсё галасістых птушак у мікрараёнах Дразды і Мядзвежына, у батанічным садзе, заказніку «Лябяжы», у некаторых месцах Лошыцкага парку. Зараз салаўі заканчваюць спявак і актыўна займаюцца выкормліваннем птушанят.

Як зазначыў Шайкін, у наступным годзе акцыю «Салаўіныя вечары ў Мінску» па вызначэнні лепшага спевака і складання салаўінай карты сталіцы плануецца пачаць раней — не ў канцы мая, а ў пачатку, калі салаўі спяваюць асабліва ахвотна.

Спецыялісты вызначаюць лепшага спевака па колькасці і па якасці выканання асобных кален — цэласных куплетаў з песні. Чым больш кален і чым яны чысцейшыя, тым лепшым лічыцца птушыны спявак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?