У пятніцу прайшлі чатыры матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Сенсацыя грымнула ў Барысаве, дзе лідар чэмпіянату прайграў «Брэсту» — 0:1 (Забара, 91). БАТЭ пацярпеў паразу ў першым туры, а потым было 11 запар перамогаў. Цяпер другая параза ў чэмпіянаце пры адсутнасці нічыіх.

Іншыя вынікі: «Дынама» Мінск — «Мінск» — 1:0, «Тарпеда-БелАЗ» — «Гомель» — 1:0, «Нёман» — «Белшына» — 1:0.

Матч «Шахцёр» — «Славія» пройдзе ў суботу.

Становішча камандаў:. БАТЭ — 33 (13 гульняў), Гомель — 24 (12), Дынама Мінск — 22 (12), Шахцёр — 21 (12), Мінск — 17 (13), Нёман — 15 (13), Нафтан — 13 (12), Белшына — 11 (12), Брэст — 10 (11), Славія, Тарпеда — 10 (12).

***

19 чэрвеня (аўторак) будуць згуляныя два прапушчаныя матчы 12-га тура: «Дынама» Мінск — «Гомель», «Брэст» — «Белшына».

Матчы 15-га тура пройдуць 23 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?