Мірны і Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Лондане
Прызавы фонд — 711.550 еўра.
У стартавым раўндзе першыя ракеткі свету былі свабоднымі, а ў другім 15 чэрвеня за 51 хвіліну выйгралі ў аўстралійца Лейтана Х’юіта (511) і амерыканца Эндзі Родзіка (без парнага рэйтынгу) — 6:2, 7:5.
Гэта сустрэча павінна была адбыцца напярэдадні, але была перанесеная з-за дажджу, таму паводле раскладу Мірны і Нестар правядзе да канца дня яшчэ і чвэрцьфінальны матч супраць «пасеяных» пад пятым нумарам індыйцаў Махеша Бхупаці (14) і Рахана Бапаны (12).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ