Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

Паводле яго слоў, акцыя праходзіла на дзвюх пляцоўках — на тэрыторыі аэрапорта Мінск‑1 і каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — і была арганізавана ў выглядзе маладзёжнага музычнага фестывалю. «У аэрапорце на працягу дня ў мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 40 тыс., каля бібліятэкі — прыблізна 10 тыс. чалавек», — сказаў Міхаіл Ціцянкоў. У гэты дзень для мінчан выступілі папулярныя эстрадныя і рок‑выканаўцы, адбыліся захапляльныя конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы па міні‑футболу, стрытболу.

Паводле ацэнкі намесніка старшыні гарвыканкама, «акцыя стартавала вельмі арганізавана». Міхаіл Ціцянкоў адзначыў высокую цікавасць з боку моладзі да акцыі і выказаўся за правядзенне такіх мерапрыемстваў у далейшым. У якасці фармату было прапанавана каля бібліятэкі праводзіць канцэрты класічнага характару, а ў аэрапорце — у сучасным стылі з элементамі вулічнай культуры.

Нагадаем, што рэспубліканская акцыя «За незалежную Беларусь!» накіравана на фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей, папулярызацыю маладзёжнага руху і прапаганду музычнай творчасці, здаровага ладу жыцця. На працягу сакавіка — ліпеня аналагічныя мерапрыемствы адбудуцца ва ўсіх раёнах і абласных цэнтрах рэспублікі. Фінішуе акцыя 3 ліпеня — у Дзень незалежнасці — на стадыёне «Дынама» вялікім гала‑канцэртам майстроў мастацтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?