Актывісткі FEMEN заявілі пра выкраданне трох удзельніц руху ў Данецку. Па іх інфармацыі, дзяўчат затрымалі ў розных раёнах Данецка супрацоўнікі СБУ. Нібыта пры гэтым ужывалася грубая фізічная сіла. Актывісткі FEMEN сцвярджаюць, што іх пратрымалі ў пастарунку больш за 9 гадзін, а потым адвезлі ў трупярню адной з бальніц на медагляд — адна з іх паскардзілася на пабоі. Пасля гэтага іх вызвалілі.

Украінская міліцыя абвяргае заявы FEMEN. Паводле версіі міліцыянтаў, у праваахоўныя органы звярнулася наведніца кафэ Макдональдс, якая нібыта выпадкова падслухала размову дзвюх дзяўчын, якія нешта рыхтавалі на Данбас-арэне.

Неўзабаве міліцыянты затрымалі падобных на апісанне дзяўчын. Тыя нібыта прызналіся, што належаць да FEMEN і насамрэч рыхтавалі акцыю на стадыёне. Пасля ўзяцця тлумачэнняў іх адпусцілі.

Нагадаем, што 19 снежня 2011 пасля дзёрскай акцыі ў Мінску каля будынка КДБ зніклі тры актывісткі FEMEN. Пазней яны аб’явіліся ў Ельскім раёне. Дзяўчаты заявілі, што іх выкралі невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?