Дакументальны фільм «Гродзенскі кашалёк», зняты 45 год таму, расказвае пра бюджэт савецкага Гродна ў другой палове 60-х. Колькі каштавала вучоба аднаго вучня, выхаванне аднаго дзіцяці ў садку, у колькі абышоўся гіганцкі каток на Савецкай плошчы?

Фільм утрымлівае ўнікальныя кадры старога горада. Пустая пляцоўка на месцы нядаўна знесенага бернардзінскага жаночага кляштара яшчэ не занятая будынкам абласнога драмтэатра, сквер на Савецкай у засені дрэваў, дахі кварталаў каля Фарнага касцёла.

Голас за кадрам расказвае, што ў архітэктараў свае клопаты — як захаваць своеасаблівасць старадаўняга горада. У кадр трапляе царква манастыра базыліянак.

«Напэўна, сам бог загадаў пад купалам гэтага сабора стварыць планетарый», — кажа голас за кадрам. Не самы страшны варыянт, калі ўлічыць, што Фару Вітаўта проста ўзарвалі. Зрэшты, сённяшнія гродзенскія архітэктары ізноў вырашаюць тую самую задачу, а ад старога горада застаецца ўсё менш.

Аўтары фільма зладзілі правакацыйны эксперымент. Мужчына ў людным месцы паламаў лаву. Пры гэтым заўвагу яму зрабіў толькі адзін чалавек. Яшчэ адна паралель з сённяшнім днём: на абарону старасвецкіх дамкоў у Гродне выйшлі адзінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?