Да Беларусі дабраліся 7D-кінатэатры. Ужо цяпер паспрабаваць навінку пад назвай «Крутыя ствалы» могуць на сабе жыхары Мінска і Гродна.

Назваць гэты від адпачынку словам «кіно» складана, хутчэй — атракцыён. Зрэшты, і налічыць сем вымярэнняў таксама цяжка.
Стэрэаакуляры даюць тры вымярэнні, рухомыя крэсла — чацвёртае, пырскі вады і мыльныя бурбалкі — пятае, інтэрактыўны ўдзел героя — шостае. Дзе ж тады сёмае, задумваецца мала хто. Тым больш у Турцыю ўжо прапануецца 9D-кіно

Можа, пра новы атракцыён я б і не даведаўся, калі б не чарговы спам-ліст аднаго з сайтаў са зніжкавымі купонамі. У ёй загадкавае

ААТ «Дырэкцыя бадзяжных цыркаў» прапаноўвала набыць за 25 тысяч білет на 7D-атракцыён «Крутыя ствалы»,
прычым разлічыцца можна за яго было нават віртуальнымі грашыма, не патраціўшы ніводнага свайго рубля. Узамен выдаваўся білет на дваіх чалавек. Ахвотных ісці за кампанію не знайшлося, таму выпраўляюся да супермаркета «Прэстан» ў мікрараёне Сухарава ў спадзяванні далучыцца да нейкіх іншых аматараў 7D. Менавіта тут знаходзіцца адзіны ў сталіцы атракцыён такога кшталту. Дарэчы, у Гродна 7D трэба шукаць у гіпермаркеце «Алмі».

На папярэдні сеанс спазняюся літаральна на некалькі секунд, але не шкадую пра гэта. На дзвярах кабінкі вісіць манітор, на якім транслюецца ўсё, што адбываецца ўнутры. Дзякуючы яму можна спачатку паглядзець на іншых удзельнікаў. Карціна выглядае камічнай.

На цацачных конях, якія ўвесь час разгойдваюцца наперад-назад, сядзяць хлопец з дзяўчынай і трымаюць у руках па пісталеты. З кабінкі нясецца няспынны гук стрэлаў, час ад часу на экране з’яўляюцца мыльныя бурбалкі. Утрымлівацца на конях героям становіцца ўсё складаней…
Нарэшце, праз шэсць хвілін маладыя людзі пацягнулі на выхад. Дзяўчына была незадаволенай, здаецца, хлопец набраў больш за яе балаў.

Чакаю наступных кліентаў, каб пазмагацца з імі, але ахвотных пастраляць няма — людзі падыходзяць, смеючыся, глядзяць на кабінку і ідуць далей сваім шляхам. Нарэшце інструктарка прапануе: «Ну калі нікога няма, давайце з вамі пастраляем». Што ж, я ўскараскаюся на каня, і слухаю паўхвіліннае тлумачэнне правілаў.

Трэба насунуць на вочы стэрэаакуляры, узяць у рукі пісталет, а пасля на працягу ўсёй гульні абстрэльваць усё, што варушыцца на экране — ворагаў, дрэвы, кактусы. У тое, што не варушыцца, — скрыні, куфары, — страляць можна таксама. Колькасць куляў неабмежаваная.

Здаецца, усё зразумела. Паскакалі! Не бачачы прыцэлу, я адвольна пачынаю бабахаць ва ўсе бакі экрану. Час ад часу я нейкім загадкавым чынам усё ж трапляю ў цэль, набіраючы па пяць ачкоў. Тым часам інструктарка заліхвацкі атрымлівае ледзь не кожным стрэлам па пяцьдзесят…

Пад канец другой хвіліны палец ужо стамляецца ад няспыннага націскання на курок, таму пісталет даводзіцца перакладваць з рукі ў руку.

Сюжэт фільма не надта арыгінальны. Спачатку мы скакалі па нейкай прэрыі, палюючы на кактусы. Пасля трапілі ў горад, раскалаціўшы нейкі кабак. Неўзабаве сустрэлі ворагаў, якіх даганялі яшчэ хвіліну-другую. Нарэшце, яны пераселі на цягнік, і мы сталі даганяць яго. Увесь гэты час трэба страляць, каб набіраць хоць якія балы.

Каб мы не засумавалі, нас спачатку абдаюць пырскамі вады, пасля — мыльнымі бурбалкамі, а напрыканцы фільма ад дзвярэй пускаецца нейкі дым кшталту таго, які можна ўбачыць на канцэртах. Можа, ён і дае сёмае вымярэнне?

Шэсць хвілін мінула, і я, затаіўшы дыханне, чакаў вынікаў, спадзяючыся, што прайграў не на

дта шмат. Чаканні былі марныя — усяго 1300 ачкоў супраць 5200 у інструктаркі…
Паўтараць сваё паражэнне больш не хацелася. Змагацца цікавей з сябрамі, а не са спрактыкаванымі прафесіяналамі. Інструктарка пацвярджае маю думку —
большасць удзельнікаў прыходзіць вялікімі шумнымі кампаніямі і разыгрываюць першынство паміж сабой.
Дарэчы, у кабінцы змяшчаюцца крэсла для чатырох удзельнікаў. А вось другая частка ўдзельнікаў — дзеці. Яны прыходзяць за ўражаннямі, а не перамогай, і застаюцца цалкам задаволеныя ўбачаным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?