Доўгі час ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Праходзіў лячэнне ў Ізраілі. Памёр Звозскаў у рэанімацыі ў Бараўлянах, куды быў дастаўлены некалькі дзён перад гэтым.
Барыс Звозскаў нарадзіўся ў 1949 у расійскім Белагорску. Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. Доўгі час працаваў інжынерам у прадпрыемстве «Каскад».

Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі Барыс Ігаравіч актыўна заняўся праваабарончай дзейнасцю. Ён узначальвае арганізацыю «Прававая ініцыятыва». Стаў адным з заснавальнікам і першым прэзідэнтам Дома правоў чалавека ў Вільні.

За сваю праавабарончую дзейнасць ён неаднаразова ўзнагароджваўся рознымі прэміямі. Дзяліўся сваім досведам з больш маладымі калегамі.

На судзе над вясноўцам Алесем Бяляцкім Барыс Звозскаў быў выкліканы ў якасці сведкі. Пракурор настойваў, што Звозскаў атрымліваў на банкаўскія рахункі грошы ад Бяляцкага. Грунтоўны Барыс Ігаравіч проста прадставіў паперку, што ніколі на яго імя не былі зарэгістраваныя гэтыя рахункі. Пракурор яўна не чакаў такога кроку.
«Усе нашы праваабаронцы ходзяць пад дамоклавым мячом пагрозы пакарання і прыцягнення да адказнасці. У Крымінальным кодэксе дагэтуль існуе артыкул „Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь“, трапіць пад які не складае цяжкасці. Мы, беларускія праваабаронцы, не тое каб прызвычаіліся з гэтым — проста клопат аб бяспецы ўвайшоў у нашу пастаянную працу і ажыццяўляецца самастойна. Ніхто з нас не задумваецца аб тым, што суп трэба есці лыжкай, а не відэльцам, — проста бярэм лыжку і ямо суп. Вось і пытанні бяспекі ў нас праходзяць чыста аўтаматычна», — казаў у адным з інтэрв’ю сп. Звозскаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?