Галоўны трэнер зборнай Расіі па футболе Дзік Адвакат не стаў чакаць ад’езду футбалістаў нацыянальнай каманды з Варшавы і пакінуў Польшчу асобна ад астатняй дэлегацыі.
Адвакат, раней абвясціў пра сканчэнне працы са зборнай Расіі адразу пасля Еўра-2012, адправіўся ў Амстэрдам.

Нагадаем, што расейцы ўступілі ў суботу камандзе Грэцыі ў заключным матчы групавога этапу Еўра з лікам 0:1. Каманда Адваката заняла трэцяе месца ў квартэце, А, саступіўшы чэхам, якія набралі 6 балаў, і грэкам, на рахунку якіх 4 балы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?