Ваенная аперацыя НАТО ў Сірыі — справа вырашаная, піша ізраільскі партал Debka, блізкі да крыніц у спецслужбах краіны. Такую аперацыю просіць правесці сірыйская ўзброеная апазіцыя.

Як паведамляецца, Вашынгтон, які пачаткова быў супраць, але змяніў пазіцыю пад ціскам Турцыі, Іярданіі і Саудаўскай Аравіі — сваіх блізкаўсходніх саюзніц, якія выступаюць цвёрда супраць алавіцкага рэжыму Асадаў.

Сям’я Асадаў кіруе Сірыяй больш за 40 гадоў, абапіраючыся на расійскую дапамогу. У Сірыі няма свабодных выбараў. Дыктатарскі рэжым Асадаў свецкі і нацыяналістычны, тады як у апазіцыі яму пераважаюць ісламісты.

Мірныя пратэсты з патрабаваннямі пераменаў распачаліся ў Сірыі пад уплывам рэвалюцый у Тунісе, Егіпце і Лівіі. Асады зрэагавалі на гэта звыклымі рэпрэсіўнымі метадамі. Тады пратэсты перараслі ў паўстанне. Цяпер жа міжнародныя назіральнікі называюць сітуацыю ў краіне поўнамаштабнай грамадзянскай вайной.

У суботу назіральнікі ААН паведамілі аб прыпыненні сваёй місіі пасля таго як іх канвоі папалі пад абстрэлы сілаў, лаяльных Асаду, у розных пунктах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?