«Кампанія ЗАТ «Белтэхэкспарт» пацвярджае інфармацыю пра змену ўладальніка кантрольнага пакета акцый групы кампаній ЗАТ «Кіруючая кампанія «Белтэх Холдынг», у якую ўваходзіць ЗАТ «Белтэхэкспарт» — такое паведамленне размешчана на афіцыйным сайце найбуйнейшай у Беларусі кампаніі па экспарце/імпарце прадукцыі ваеннага прызначэння.
«Уладальнікам кантрольнага пакета акцый групы кампаній стаў расійскі бізнесмен, выпускнік Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ Гурыновіч Дзмітрый Фёдаравіч. Пефціеў Уладзімір Паўлавіч цалкам спыніў свой удзел у дзейнасці гэтай групы кампаній», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца таксама, што «гэта здзелка ажыццёўлена ў межах інтэграцыі Расіі і Беларусі ў галіне ВТС (ВТС —ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва) і сведчыць пра ўзмацненне адкрытасці дзвюх краін, а таксама ўсяляе ўпэўненасць у тым, што ЗАТ „Белтэхэкспарт“ выйдзе на прынцыпова новыя пазіцыі на сусветным рынку».
Нагадаем, інфармацыя пра здзелку з’явілася ў СМІ 30 мая, аднак тады каментаваць яе ў «Белтэхэкспарце» адмовіліся. 31 мая продаж пацвердзіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага
***
20 чэрвеня 2011 года Савет ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс беларускіх грамадзян і кампаній, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, уключыўшы ў яго ў тым ліку Уладзіміра Пефціева і тры кампаніі — ЗАТ «Белтэхэкспарт», ЗАТ
Санкцыі ў дачыненні да названых кампаній былі ўведзены на падставе таго, што ўсе яны «падкантрольныя Уладзіміру Пефціеву». Пефціеву забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а яго рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны. Яго кампаніям забаронена весці бізнес на тэрыторыі краін ЕС. Гэтае рашэнне Пефціеў аспрэчвае ў судзе Еўрасаюза, куды 12 жніўня накіраваў іск.
Паводле меркавання экспертаў, здзелка мае на мэце вывад кампаніі