З 22.00 да 24.00 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.
Гэта звязана з правядзеннем трэніровак роты ганаровай варты па падрыхтоўцы да святкавання Дня Незалежнасці.

Акрамя таго, на гэтым жа ўчастку ў сувязі з правядзеннем рэпетыцыі маладзёжнага шэсця будзе закрыты рух транспарту 30 чэрвеня, а таксама 1 і 2 чэрвеня з 14.00 да 15.00.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў планаваць маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?