Нагадаем, што 6 чэрвеня экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Андрэя Саннікава спрабавалі не выпусціць з Беларусі. Яго знялі з цягніка Мінск -- Вільня і правялі поўны мытны надгляд з раздзяваннем. Пасля гэтага яму паведамілі, што выезд за мяжу яму не забаронены. Саннікаў дабраўся да Вільні аўтамабілямі.

А. Саннікаў — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года. Пасля акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. Правёў у зняволенні 1 год і 4 месяцы. Быў вызвалены 14 красавіка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0