З 15 ліпеня па 15 кастрычніка закрываецца рух усіх відаў транспартных сродкаў праз пункт пропуску «Грыгораўшчына», што на мяжы з Латвіяй.

Зараз праз ўказаны пункт пропуску ажыццяўляецца рух толькі аўтобусаў і легкавых транспартных сродкаў агульнай масай да 3,5 тон, што перавозяць тавары для асабістага карыстання.

Для перасячэння беларуска-латвійскай мяжы Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе выкарыстоўваць аўтадарожны пункт пропуску «Урбаны — Сілене», расійскі пункт пропуску «Бурачкі — Церахава», у тым ліку пры руху ў краіны Еўрапейскага саюза іншыя пункты пропуску, размешчаныя на беларускім участку вонкавай мяжы Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?